Home

Advertisement

Кніга
Перечитала сегодня маленькую повесть Ричарда Баха "Чайка по имени Джонатан Ливингстон". Очень рада,что познакомила и [info]julia_fox с этой чайкой.
Я вообще считаю, что это произведение должно быть в школьной программе вместо этого "рожденный ползать, летать не может"...
Мне бы еще и фильм этот найти да посмотреть *скромно так намекает*

Tags:

Мобі Дзік

  • Oct. 22nd, 2009 at 5:32 PM
вада
Вось і мая чарга з Ізмаілам, Стаббам, Ахавам і іншымі шукаць свайго Белага Кіта.
Пачынаю, спадзяюся знайсці ...

чайка

  • Oct. 11th, 2009 at 11:38 PM
Дождж
А сёння была прэм'ера "Чайкі". Любімыя творы, любімыя акторы, чароўная гульня. Аднак, хацелася б пачуць усё ж такі на расейскай мове, так бы мовіць, у арыгінале, але і беларуская была выдатная.
Чарговы раз набылі квіткі ў гэты тэатр з дзеўчынамі. Толькі ўжо будзе не Чэхаў, будзе Булгакаў і яго Мальер. Цуд, калі я правільна разумею, што будзе па па матывах твора "Жизнь господина де Мольера". Памятаю, прачытала яго за дзень у юнацтве. Гэта мабыць адна з тых кніг, якая мяне ўразіла моцна-моцна. Варта было б перачытаць ... Шкада толькі, што не прэм'ера, на іх дужа цікава хадзіць.

прафесыйнае

  • Aug. 13th, 2009 at 11:14 AM
Кот2
Калі я ўжо навучуся чытаць гэтую кнігу?
Як заўжды бывае: шмат тамоў, а праглядаеш толькі малюнкі ...

бесы

  • Aug. 6th, 2009 at 3:20 PM
акенца
Амаль год гуляла ў гляделки з бесамі Дастаеўскага. Дзесьці на адлегласці 130 старонак да канца я здалася. Прынамсі, трэці ці чацверты раз перад кнігай. :)

Самае цікавае, што кніга зусім не цяжкая для чытання, хоць і прынята казаць пра асаблівы характар твораў гэтага аўтара. Аднак яна ўсё адно патрабуе нейкага асаблівага настрою, які я не злавіла.
Напрыклад, "Преступление и наказание" я прачытала двойчы, думала і "Бесы" пойдуць узахлын. Відаць, бесы, супраць якіх я зладзіла злачынства, усё ж такі ўчынілі мне сваё ўласнае пакаранне.

Для мяне, не дачытаць мастацкі твор - злачынства супраць уласнага сумлення. Такія вось тараканы. Радуе мабыць, што за гэты год барацьбы з Дастаеўскім, давялося пачытаць крыху Омара Хайама, Ежы Леца, Хэмінгуэя, Эрленда Лу, Кастанэду, Павіча, Моэма і Кафку. Занадта пярэсты спіс, да таго ж на чарзе - Вудхаўз, спадзяюся. Але кожнаму быў свой час і свой сэнс для мяне. Увогуле, я так мала чытаю, ад чаго ўдвая сорамна... :(

Tags:

с.маэм

  • Jul. 14th, 2009 at 11:51 PM
вада
Апошнім годам, заўважаю, што асноўнай прычынай усіх маіх слёз - я. Так-та.Таму, мабыць, яны рэдка і выпадкова. Уласная ненатуральнасьць раздряжняе, але адзінота да яе чамусьці вымушае. Добра, што сапраўдную сябе можна яшчэ пакінуць сябрам. Мабыць, не такая я бяка, калі ёсьць сябры. Усё неяк не так, але як зрабіць так, як трэба, не ведаю. Я пацяралася :)
Добра, што хоць кніга, што выпадкова абрала, дае над сабою падумаць, а часам пасмяяцца, ну і ўвогуле... "Бремя страстей человеческих".

а валейбольчык сёння быў цудненькі. тока сіняк на каленке зусім - не. хіхі, і адкуль ён толькі ўзяўся ў мяне...

истории

  • Jul. 4th, 2009 at 10:08 PM
вада
Вот читаю Милорда Павича "Страшные любовные истории"... Единственный вопрос, кроме вопроса "в чем смысл каждой истории?", - это "а почему же мне они так нравится?!"
Может быть, потому что пишет легко, хотя несколько брутально. Мама бы точно сказала, что он извращенец и в сталинские времена его бы и бла-бла-бла...
Возможно, нравится, потому что все время кажется, что вот-вот схватишь смысл и каждый раз упускаешь с мыслями "что же за фигня здесь написана?"
Есть, конечно, подозрения, что симпатии к историям вызваны чудным созвучием имени автора - Милорд Павич. Например, Кундеру начала читать только из-за этого, потом только втянулась.
Тепло мне от балканских мотивов, хотя я и не имею отношения к тем столь прекрасным странам...
Павич, истории... недушевно и в то же время замечательно.
Можно менять местами и в любом порядке.

зы: имя автора написала с "ошибкой" специально для себя